epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Я падслухала песню тваю...»

Я падслухала песню тваю

Між зялёных бяроз у гаю...

Дзе чаромуха пышна цвіла —

Прамільгнулі ўжо тыдні і дні,

А твой спеў у вушах усё звініць,

З ім вясна свае чары спляла.

Нездарма для падругі сваёй

Ранкам песні пяе салавей.

Сэнс вялікі у песнях тых ёсць,

Хоць на прывязі сэрца трымай —

Не ўладае тут болей зіма,

І любоў — гаспадар тут, не госць...

Ты здалёк на мяне не глядзі,

Калі песняй душу разбудзіў,

Нездарма ж ёй у сэрцы звінець!

Запаветнае слова скажы

І з маёй сваю долю звяжы,

Падначалься вясне!

1966 г.


1966

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан