epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Як акрыліўся квітненнем сад!..»

Як акрыліўся квітненнем сад!

У тонкіх звонах пчол,

Стаіць ён светлы... Вясне ён рад,

Лье пах свой навакол.

Ідзе па свеце натхнёны май,

Прыгожы сын вясны,

Апырскаў бляскам зялёным гай

І кроны дрэў лясных.

Рамонкамі асвятляецца луг,

Як шчасцем — маладосць,

І нам, старым, лагодны друг —

Наш яснавокі госць.

1966 г.


1966

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан