epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Як кубак поўны светлага віна...»

Як кубак поўны светлага віна,

П’ю дні мае, і вып’ю ўсё да дна.

І ведаю, мне смаку не атруціць

Адстоены на дне асадак муці,

Бо, як крышталь, таму і іскрыцца віно —

Таму, што муць уся апала там на дно.

1969


1969

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйла К. ...Коціцца рэха: Вершы, паэма, лісты / Уклад. і прадмова Д.Чаркасавай.- Мн.: Маст. літ., 1993. - 287 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан