epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Як жа хочацца лета!..»

Як жа хочацца лета!

Сядзець бы пад ліпай,

Каб шумела яна нада мной,

Каб квітненнем яе густа ліпень абсыпаў

І гудзелі каб пчолы на ёй...

Мне бы слухаць, як дзесьці, далёка за

вёскай,

Дзеўкі песні у полі пяюць,

Мне бы слухаць спеў гэты

і ў далі пачуць,

Як бор цёмны гудзіць маладым

адгалоскам.

1945


1945

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйла К. ...Коціцца рэха: Вершы, паэма, лісты / Уклад. і прадмова Д.Чаркасавай.- Мн.: Маст. літ., 1993. - 287 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан