epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Як зрабіць, каб словы на паперы...»

Як зрабіць, каб словы на паперы,

Як на лузе кветкі, расцвілі?

Каб радкі — у роўныя размеры,

Як барозны на палях, ляглі?

Хай з гадамі словы не бляднеюць,

Не гарчэе чэснай думкі мёд.

І тады, як сэрца зледзянее,

Вершы развінаюцца ў палёт.

1963 г.


1963

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан