epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Які мне ключ узяць у рукі...»

Які мне ключ узяць у рукі,

Як адчыніць такія дзверы,

Дзе проста, без ніякай мукі,

Узніклі б вершы на паперы.

 

Я вобразаў люблю узлётнасць,

Што ў думках, лёгкія, снуюцца...

Як гэтых светлых фарб пяшчотнасць

Даць словам? Фарбы не даюцца...

 

Шукаеш, ловіш, з болем, з мукай,—

А фарбы блекнуць на паперы...

Ты, муза, дай мне ключ у рукі —

Я адчыню такія дзверы.

1966


1966

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйла К. ...Коціцца рэха: Вершы, паэма, лісты / Уклад. і прадмова Д.Чаркасавай.- Мн.: Маст. літ., 1993. - 287 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан