epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Ялта

Мора ўсё ў прамяністых блясках,

Яно плюскатам мяккім плюскоча,

Быццам баіць блакітную казку

Безустанку, ад ранку да ночы.

Ну, а вось — заклубіліся хмары,

Вецер злосны прарваўся з усходу,

І спыніліся светлыя мары,

Сталі страшнымі цёмныя воды.

Грозны вал яны коцяць на бераг,

Замуцілася зыбкасць крышталяў.

Аб каменні, за шэрагам шэраг,

Б’юцца ў пене грымотныя хвалі.

Я люблю цябе, мора, заўсёды —

І тады, калі з мяккаю ласкай

Ты мне баіш блакітную казку,

І — як пеніш ты бурныя воды.

1959 г.


1959

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан