epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Юнак прыгожы, малады...»

Юнак прыгожы, малады

Спяшае з кнігамі кудысьці,

А на шырокія сляды

З дрэў восень асыпае лісце.

 

Аб чым ён думае цяпер?

Якімі планамі заняты?

Прад ім ляжыць жыцця бязмер,

Адкрыццем радасным багаты.

 

Такой энергіі запас!

Такая неабдымнасць ведаў!

Як шчасна расквітнеў твой час

На ніве гераічных дзедаў.

 

Пара запальваць свой маяк,

Каб новы след удаль пракласці,

Дзе змена пойдзе ўжо твая

З бацькоўскай эстафетай шчасця.

1964 г.


1964

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан