epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Калі гора грудзі сцісне...»

Калі гора грудзі сцісне

І слязьмі напоўніць вочы,

Калі хмара нізка звісне,

Сплыць з вятрамі не захоча,—

Не чакай, пакуль разгоніць

Хмары моцны, бурны вецер!

Хто смялей шляхі бароніць,

Той лягчэй ідзе па свеце.

Дык змагайся ты за долю

Для сябе і для народа,

Расквітнела каб на волі

Наша доля і свабода,

Каб захопнікаў праклятых

След засыпаў буйны вецер,

На будове ж дзён багатых

Будзь мастак найлепшы ў свеце.

1946


1946

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйла К. ...Коціцца рэха: Вершы, паэма, лісты / Уклад. і прадмова Д.Чаркасавай.- Мн.: Маст. літ., 1993. - 287 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан