epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Карэннем прырастае чалавек...»

Карэннем прырастае чалавек

Паўсюль, куды яго ні кіне доля.

Сабе ён падначаліць наваколле,

Сябрамі абрастае — і жыве.

А толькі ў сэрцы, думах, галаве,

Як подых жыццядайнага Гальфстрыма,

Навек у ім жыве яго Радзіма

Так, як душа яго у ім жыве.

1965 г.


1965

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан