epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Касманаўтам

Я магла глядзець у вашы твары,

Вашых цёплых рук магла крануцца...

Здзейсніць вы змаглі людскія мары,

Што спрадвеку ўвысь да зор імкнуцца.

Вы узнесліся туды высока

І плылі ў міжзорным акіяне...

І — было вам, пэўна, адзінока,

Калі ўстаў пад вамі дзесьці збоку

Шар зямлі ў вясёлкавым тумане...

І — вы зноў між нас!

О, як лікуе

Цэлы свет ад гэткай перамогі!

СССР трыумф сыноў святкуе,

Што прайшлі па сонечных дарогах.

Вось яны! Вясёлыя, жывыя,

Твары ззяюць радасным усмехам,

Быццам не аб іх у векавыя

Далі пойдзе грамавое рэха.

1965 г.


1965

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан