epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Кожны дзень — як паток, што спадае з гары...»

Кожны дзень — як паток, што спадае з гары,

Ад сняжыстых вяршынь — да ушчэльнага мроку...

Дык жыві весялей — покуль ты не стары,

Покуль старасць яшчэ — за гарамі, далёка...

Не таймуй сваёй сілы, ні ўзлётнай душы!

Не шкадуй намаганняў, каб жыць на «выдатна».

Светач праўды ўзнімай! А ўсё злое — крышы!

Між савецкіх людзей будзь да добрага здатны.

Чалавекам быць — гэта не проста, браты,

Праўда Леніна вучыць нас быць чалавекам...

Дык не ў норы паўзці — як сляпыя краты,

А — нясці ў сабе сонца, як горныя рэкі.

1965 г.


1965

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан