epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Крыніца

Цячэ ў нас крыніца

На ўскрайку сяла.

Рада там срабрыцца,

Як з чыстага шкла.

З каменьчыкаў ложа,

Пясочак на дне,

Травою мурожнай

Струменьчык імкне.

А ў час непагоды

Хады не шкада.

Бо там — усім водам

Царыца — вада.

Як чыстая праўда

З народнага дна,

Жыццёвага ладу

Шукае яна.

Плюскоча ў міжтраўі

Бяжыць і бяжыць,

У цёмным бяспраўі

Нязгодная жыць.

Прабіла глыбіні

З цямніцы свае

І светлаю плынню

Аб шчасці пяе.

1967 г.


1967

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан