epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Лагодны вечар сыпле ў рэчку краскі...»

Лагодны вечар сыпле ў рэчку краскі,

Абняў зарою быструю ваду, -

Вада зару цалуе на хаду -

І ўдаль бяжыць, ружовая ад ласкі.

Халодны ветрык патыхнуў з гары,

Ты атуліў мне цёплай хусткай плечы.

І я шчасліва... Мой сцямнелы вечар

Любоўю ты і ласкай азарыў.

 

1968

 


1968

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы. Успаміны. -- Мн.: Маст. літ., 1981. -- 334 с.
Крыніца: невядомая