epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Ленінскае слова

Сонечная праўда расцвіла над светам,

Ленінскай душою для жыцця сагрэта,

Кожным сваім гукам радасна і нова

Засвяціла праўдай ленінскае слова.

 

На ўвесь свет лунае сёння у эфіры

Гэта слова праўды, сонечнай і шчырай.

Яно ў нашы сэрцы сокамі ўваходзіць,

Прарастае воляй к міру у народзе.

 

Нібы свежы вецер, нібы чысты вецер,

Праняслося слова Леніна па свеце.

У паветры чыста, лёгка дышуць грудзі!

Ленінскае слова ў сэрца ўзялі людзі.

1970 г.


1969; 1970

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан