epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Лесам коціцца рэха...»

Лесам коціцца рэха

Песень, гоману, смеху —

Сена ўвішна стагуем сягоння.

Вал зялёны, пахучы

Граблі конныя ў кучы,

Быццам хвалю квяцістую, гоняць.

 

Стог шырокім квадратам

Залажылі дзяўчаты —

Завіхаюцца лоўка і жыва,

Бо канвеерам з долу

Ў тэмпе быстрым, вясёлым

Ім кідаюць ахапкі рупліва.

 

Дружна спорыцца праца,

Ды і як не старацца —

Вызначаюцца контуры стога.

І, не знаючы змогі,

Ходзяць спрытныя ногі,

А з вяршыні — шырэе дарога.

1958 г.


1958

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан