epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Люблю агонь, што нельга патушыць...»

Люблю агонь, што нельга патушыць,

Што свеціць іншым — непагасным бляскам.

Мне б верш такі, што можа доўга жыць,

Іскрыцца яркай цеплынёй і ласкай.

 

Іскрыцца думкай — светлай, як зара,

Натхненнем шчырым, сілаю вялікай,

Каб, трапіўшы да кожнага двара,

Ён мог людзей да будучыні клікаць.

1954 г.


1954

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан