epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Маладосць

Дарагі ты ў жыцці нашым госць,

Залатая пара — маладосць.

Ўсе мы помнім час радасны гэты,

Калі сэрца натхненнем гарыць,

Калі сіла у жылах бурліць

І не ўсе яшчэ песні прапеты.

Усё, што ў свеце найлепшага ёсць,

У табе гэта ёсць — маладосць.

Помню ўзлёты дум светлых і чыстых

І імкненні гарачай душы,

Прага ведаў і прага спяшыць

Да крыніцы пазнання празрыстай.

А цяпер — ўсе багацці свае

Маладосці душа аддае,

Вопыт наш даць патомкам мы рады.

Ўсе вялікія продкаў удары —

Ты ідзі і ўсім сэрцам бяры,

Наш шчаслівы, багаты нашчадак.

1946


1946

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйла К. ...Коціцца рэха: Вершы, паэма, лісты / Уклад. і прадмова Д.Чаркасавай.- Мн.: Маст. літ., 1993. - 287 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан