epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Маладзёжны цягнік

Возьмем з нетраў зямлі ўсё, чым край мой багат...

Вышкі, краны падымуць вышэй далягляд.

 

Будзе песня, і дружба, і радасць, і смех —

Маладым весяліцца не грэх!

 

Гэтак думала я, стаючы ля акна,

Пад стук мерны калёс... Там, дзе спіць цаліна...

 

Ой, ляці ты, цягнік, ты гудзі і ляці,

Вокам ясным сваім ноч і даль асвяці,

 

Навасёлаў будзі, сілу іх пачуцця,

Каб пустэчу збудзіць да жыцця!

1970 г.


1970

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан