epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Марына

Заспявала Марына, заспявала у полі

Аб сваім ураджаі, аб калгаснае долі.

Песня льецца ў далі, дзе красуе лён сіні,

Дзе калыша пшаніца залацістыя плыні,

Дзе, як рэкі вясною, разліваецца жыта,

Дзе ружовая грэчка пахам мёду наліта.

Заспявала дзяўчына,

Заспявала Марына,

А к ёй хіляць бярозкі

Залатыя галіны.

Цешаць сэрца і вочы буйным плёнам палеткі,

Ураджаяў ніколі не бывала тут гэткіх.

А цяпер ўсё буяе на сугліністым полі,

Нездарма палівалі, узрыхлялі, палолі.

Нездарма сваю сілу тут паклалі дзяўчаты,

Ганарыцца ім можна ўраджаем багатым.

Заплаціла зямліца

Шчодрай платай за працу,—

Толькі глянь, як на полі

Каласы каласяцца!

1954 г.


1954

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан