epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Маскоўскія куранты

Рассыпала раніца перлы

На срэбнай, шырокай талерцы...

Крамлёўскіх курантаў гук мерны

Мелодыяй важнаю льецца,

З вячыстае вежы высокай

Плыве ён далёка, далёка.

Ўрачыста вястуе ён свету,

Што дзень нараджаецца новы

Ў свабоднай Краіне Саветаў.

Ўстае ён у зорах ружовых —

Дзень працы народнае, шчырай

Для шчасця народаў, для міру.

Гудкі заспявалі заводаў,

У песню зліваюцца гукі.

Як быццам склікае свабода

Да працы і сэрцы, і рукі,

І думкі — ў натхнёным палёце,

Каб цуды тварылі ў рабоце.

Ідзём мы! Ідзём цесным строем,

Шырэй адчыняйце вароты!

Мы шчасце будуем такое,

Што радасцю стала работа!

Мы смелыя, вольныя людзі,

Ніхто наш уздым не астудзіць!

...Гук зважны, напеўны, гук мерны,

Натхненнем наліты высокім —

Ён льецца у душы народаў,

Вястуючы мір і свабоду.

1960 г.


1960

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан