epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Масква

Горад светлы. Ты стаў маяком на планеце,

Асвятляеш на моры жыццёвым шляхі.

Сёння сонца тваё чорнай Афрыцы свеціць,

Дзе пласт новы ўзнімаюць жыцця лемяхі.

Чалавечых ідэй непакорная сіла

Над табою зарой на вякі расцвіла.

Безнадзейнасці змрок бляскам праўды прабіла

І працоўныя рукі ў братэрстве спляла.

Светлы горад надзеі — Масква дарагая,

Дум палёты не знаюць кардонаў, ні меж.

Хай іх верная сіла людзям памагае

Несці праўду тваю на далёкі рубеж.

1973 г.


1973

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан