epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Матыль

Глядзела, як матыль наўздзіў залатакрылы,

Парваўшыся з зямлі, ўгару хацеў ўзляцець.

Ды дзень яго памёрк, і ён, як ліст, без сілы

Апаў зноў на траву, узняўшыся ледзь-ледзь...

 

Так ты ляціш усё, мой бедны дух, з надзеяй,

Так рвешся ты увысь ў жыцця няўрочны час...

Глянь, глянь, твой небасхіл змяркаецца,

бляднее...

Йшчэ дзень твой не настаў?..

Дык ён жа ўжо пагас!

1914


1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйла К. ...Коціцца рэха: Вершы, паэма, лісты / Уклад. і прадмова Д.Чаркасавай.- Мн.: Маст. літ., 1993. - 287 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан