epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Маўзалей

Елкі махнатыя голле спусцілі,

У задуменні, як людзі, застылі

Каля Крамлёўскай сцяны.

Снег на іх пухам кладзецца, бялее,

Крые ён сцены — граніт Маўзалея,—

Срэбрам іскрацца яны.

Пры уваходзе стаяць вартавыя,

Моўчкі салдаты стаяць маладыя,

Строга прымкнуты штыкі.

Плошчай ад саду, ад снежнай алеі

Людзі плывуць да дзвярэй Маўзалея,

Быццам бы хвалі ракі.

1970 г.


1970

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан