epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Мне сніўся сон

Мне сніўся сон, што ты у нас,

Што не чужы мне, як даўней,

Пагляд тваіх жывых вачэй

Вярнуў надзею мне шчэ раз.

 

Ізноў шчаслівай я была,

І сэрца радасна так біла...

Ў душы маёй была вясна,

Бо ты са мною быў, мой мілы.

1914


1910; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйла К. ...Коціцца рэха: Вершы, паэма, лісты / Уклад. і прадмова Д.Чаркасавай.- Мн.: Маст. літ., 1993. - 287 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан