epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Многа наша памяць захавала...»

Многа наша памяць захавала

Ясных дзён і радасных гадоў,

Бо ішло ж іх па зямлі нямала,

Не сплывалі, як плыты з вадой.

Новага, шчаслівага прынеслі

Яны шмат. Героямі тых дзён

Сталі тыя, што зіму растрэслі,

Каб вясны разліўся першы звон.

Хай сабе было нам цяжка, трудна,

Ды сталелі людзі ў барацьбе...

Ходам шпаркім, смелым, не марудным

Йшлі — і гарт душэўны не слабеў.

Хай сабе і голад быў і холад,

Не згінаўся з нас тады ніхто!

Мы шлі да сонца пехатой,

На сцягах мы неслі Серп і Молат!

1956 г.


1956

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан