epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Моладзі

Вам — нашай светлай надзеі,

Змене жывой, яснакрылай,

Долы мы ў кветкі адзелі,

Творчай напоўнілі сілай.

 

Цёплай любоўю бацькоўскай

Партыя вас атуляе,

Сонцам ласкавым крамлёўскім

Ваша жыццё асвятляе.

 

Тое, што век здабывалі

Нашы імклівыя рукі,

Вам мы цяпер перадалі,

Нашы сыны і унукі.

 

Смела ж уперад! Заўсёды

Будзьце да працы гатовы,

Скіньце з дарог перашкоды,

Дзень сустракаючы новы.

 

А калі вораг з-за мора

Зброю забойцы уздыме,—

Будзьце надзейнай апорай

Нашай Савецкай Радзіме.

 

Радасць вы наша! Вам сонца

Свеціць, як нам не свяціла.

Ленінцы вы, камсамольцы,

Гордасць вы наша і сіла!

1964 г.


1964

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан