epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Мора

Мора вясёлкавай казкай

Песціць спагадліва вочы,

Штосьці нашэптвае з ласкай,

Плюскатам ціхім плюскоча.

 

Лёгка ўздымаюцца грудзі

Подыхам, вольным і поўным,

Бронзавацелыя людзі

Гоняцца спрытна за чоўнам.

 

Сонца асмужыла цела,

Мора яго прасаліла,

Плаваю лёгка і смела,

Новай набраўшыся сілы.

1963 г.


1963

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан