epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Мы па роснай траве пракладаем сляды...»

Мы па роснай траве пракладаем сляды,

Йдзём — і самі не ведаем, йдзём мы куды...

Скронь сваю да грудзей тваіх, любы, тулю,

Чую спеўнае, мяккае слова «люблю»!

Ад якога — так толькі бывае у сне —

Акрыляецца шчасцем душа у мяне...

Губы зліты з губамі, ў далоні далонь,

Сэрца паліць няўтульны, няўемны агонь...

Ці то хвілі плывуць? Ці праходзяць гады

Ці шалее ад радасці май малады?..

1952


1952

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйла К. ...Коціцца рэха: Вершы, паэма, лісты / Уклад. і прадмова Д.Чаркасавай.- Мн.: Маст. літ., 1993. - 287 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан