epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Мы па роснай траве пракладаем сляды...»

Мы па роснай траве пракладаем сляды,

Йдзём — і самі не ведаем, йдзём мы куды...

Скронь сваю да грудзей тваіх, любы, тулю,

Чую спеўнае, мяккае слова «люблю»!

Ад якога — так толькі бывае у сне —-

Акрыляецца шчасцем душа у мяне...

Губы зліты з губамі, ў далоні далонь,

Сэрца паліць няўтольны, няўемны агонь...

Ці то хвілі плывуць? Ці праходзяць гады?..

Ці шалее ад радасці май малады?..

1952 г.


1952

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан