epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

На сенажаці

Ой, як весела рагочуць лабагрэйкі-стракатухі!

Аж гудзіць ракотным рэхам звесялелы цёмны бор.

Узлятаюць над пакосам ні то пчолы, ні то мухі,

І на купінах кусціцца ў хмельным водары чабор.

 

Мурагі — як мёд разліты.

Толькі б піць яго, здаецца;

Вось таму так прагна, мусіць,

Сонца росы сёння п’е.

Каля вуснаў пах салодкі хваляй сонечнаю льецца,

Аж абліжаш мімаволі губы смяглыя свае.

1962 г.


1962

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан