epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«На той курган высокі мы насцілам...»

На той курган высокі мы насцілам

Бярвенні намасцілі, каб накат

Не даў парушыць цішу той магілы,

Дзе лёг навек наш камандзір... Наш брат!

Каля магілы не ігралі трубы,

Не білі барабаны ім у тон.

Снарад гудзеў натужна, гулка, груба,

І куль гарачых цвенькаў хлібкі звон.

Быў жорсткі час. Мы плакаць не умелі,

Хоць боль вужакай сэрца абвіла...

Жалобныя матывы міны пелі,

Калі брыгада праз лясы пайшла...

1956 г.


1956

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан