epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

На трактары

Мяне на трактар ўзяў мой брат Мікіта,

Мы з ім аралі цаліну пад жыта,

Дзірван, дзе мох і дробныя кусты,

Наш трактар іх плугамі рэзаў лоўка.

Мікіта кажа:

— Памагай і ты!

Я за баранку ухваціўся збоку,

Круціў яе то ў той бок, то ў другі,

Каб добра йшлі у цаліну плугі.

А трактар наш — аж стогне ад натугі,

Трашчыць зямля пад нашым вострым

плугам,

Кладуцца ўздоўж шырокія пласты...

Ой, добрае, напэўна, будзе жыта,

Дзе мы ўзнімалі ўдваіх з Мікітам

Замшэлы лог і дробныя кусты.

1957 г.


1957

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан