epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Нарадзіўся Ленін

Шмат гадоў таму назад,

У шчаслівы дзень вясенні

Нарадзіўся хлопчык, Ленін —

Сто гадоў таму назад...

Родны Ленін, наш Ільіч

Вырас, сябрам стаў народу,

Кінуў ён грымотны кліч:

Ў бой, народы,— за свабоду!

Ўстаў сцяной рабочы люд,

А за ім пайшлі сяляне...

А калі за праўду ўстане

Ўвесь народ — ён створыць цуд!

Мы багаты сталі ўсе!

Нас прывёў да шчасця Ленін,

Праўдай Леніна багат

Цэлы свет!

І кожны рад,

Што ў шчаслівы дзень вясенні

Нарадзіўся хлопчык, Ленін —

Сто гадоў таму назад.

1970 г.


1970

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан