epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Не! Я цябе ніколі не забуду...»

Не! Я цябе ніколі не забуду...

Жыццё сплывае з часам — як рака.

Не ведаю, ці ты мяне чакаў,

А я ўсё роўна да цябе прыбуду.

Ўвайду і гляну...

Схамянешся ты,

Ты здзівішся. А я скажу: — мой мілы,

Жыць без святла мне не хапае сілы,

Мне трэба сонца ў мроку цемнаты.

А ты любіў! І я табе не веру,

Што ты забыў юнацкай далі дні,

Гарэлі шчасна воч тваіх агні,

Як светлякі ў гушчыні аеру,—

Калі шумела пад вяслом рака

І зоры распаляў на небе вечар...

Не мог ты не чакаць са мной сустрэчы

І ты яе ўсё жыццё чакаў!

1970 г.


1970

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан