epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Не хачу лічыць сваіх гадоў

Я хачу быць вечна маладой!

Шмат сплыло ў жыцці маім гадоў...

Год за годам... Зноў за годам год,

Быстрыя, як Іслач ў веснаход...

Не хачу лічыць сваіх гадоў

І хачу быць вечна маладой.

Як жа гэта удаецца мне

Пець, як птушка тая па вясне?

Мары, як даўней яшчэ калісь,

Мчаць душу ў завоблачную высь.

Ў сэрцы поўна непазбытых сіл,

Як маланка, ўзмах нястомных крыл.

І, хоць шмат, ой, шмат прайшло гадоў

Маладосць даўно сплыла з вадой.

Толькі моц мая гаворыць мне:

Расквітай, як кветка па вясне,

Пракладай далей свае сляды

І — вядзі да шчасця маладых!

1967 г.


1967

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан