epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Не глядзі...

Не глядзі на мяне... Маё сэрца так б’ецца, дрыжыць;

Твае вочы ўва мне запаляюць нязгасны агонь,

Ты глядзіш на мяне — без цябе мне не хочацца жыць.

А з табой не магу — не магу жыць ніколі з табой!

 

Не глядзі! Твае вочы яснеюць, як неба удзень,

Як бы зоркі у небе — так ясна, так мякка блішчаць;

Мой пагляд у іх тоне, бы ў той, у марской, глыбіні...

Не хачу ўжо глядзець, а вачэй не магу адарваць.

 

Не глядзі! Ты глядзіш, а тады так хацелася б мне

Пабляднелы мой твар да грудзей да тваіх прытуліць

І глядзець ў твае вочы ўвесь век і наяве, і ў сне...

Не хачу... А цябе не магу, не магу не любіць!

1914


1911; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйла К. ...Коціцца рэха: Вершы, паэма, лісты / Уклад. і прадмова Д.Чаркасавай.- Мн.: Маст. літ., 1993. - 287 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан