epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Не кажы мне нічога...»

Не кажы мне нічога...

Памаўчым, родны, разам,

Я баюся... Бо губы твае

Вельмі шчыра, сардэчна пра ўсё тое

мне кажуць —

Чаго мне ў жыцці не стае.

Слухаць гэтыя словы — я права не маю,

Вельмі многа панесена страт...

Восень тчэ павуцінне на скошаных гонях,

Клён раняе лісткі на дварэ.

Не кажы мне нічога...

Пасядзім сабе ціха,

Добра разам вось так пасядзець.

Зоры паляць на небе залатыя ўспыхі,

Ад іх бляску ноч стала святлець.

1960 г.


1960

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан