epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Не кукуй, зязюля!

Не кукуй, зязюля, каля майго дому!

Шчасця год — тут болей не лічы нікому.

Ты ляці, зязюля, ў гай ляці зялёны,

Дзе хістаюць дрэвы пышныя кароны,

Дзе спакой і ціша у духмяным ценю,

Дзе скрозь лісце ніжа сонейка праменні.

Не будзі ты суму адзінокай хаты,

Адляцеў далёка сокал мой крылаты...

Слёз ён не убачыць, жалю не утуліць...

Не кукуй ля дома гэтага, зязюля.

1934


1934

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйла К. ...Коціцца рэха: Вершы, паэма, лісты / Уклад. і прадмова Д.Чаркасавай.- Мн.: Маст. літ., 1993. - 287 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан