epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Не магу...

О не, я не магу, ў мяне не хопіць сілы

Вырваць з душы маёй і з сэрцайка майго

Маю любоў к табе, твой вобраз дзіўны, мілы.

О не, я не магу — не вырву я яго!

 

На мысль адну аб тым ад болі сэрца млее...

Нашто ж, нашто было цябе мне палюбіць?

Тваёй быць не магу — на то няма надзеі,—

А без цябе... О не, я не магу так жыць!

1914


1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйла К. ...Коціцца рэха: Вершы, паэма, лісты / Уклад. і прадмова Д.Чаркасавай.- Мн.: Маст. літ., 1993. - 287 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан