epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Не трэба слоў

Не трэба слоў хвалебных, пустазвонных,

Ён пры жыцці іх вельмі не любіў,

Больш спраў выдатных, працы больш натхнёнай,

Больш хлеба з нашых пладародных ніў.

Больш ясных дум і позіркаў адкрытых, шчырых,

Хай ён у сэрцы кожнага жыве,

Яго ідэя хай вядзе людзей,—

І ўся зямля спазнае шчасце міру.

Пазнае, што ён на зямлю прынёс,

Які бясцэнны дар аддаў ён свету,

І ўздыхне з палёгкаю планета,

І абатрэ свой твар ад горкіх слёз.

1970 г.


1969; 1970

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан