epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Новы мост

Ля Круглай плошчы новы мост

Пралёг над Свіслаччу, шырокі —-

Ступай па вуліцы наўпрост,

Кладзі між ліпаў крокі!

І Свіслач сніць прыгожы сон:

Яна ракой магутнай стала —

Адзета ў мармур і бетон,—

На хвалях катэр загайдала...

Стаіць магутны новы мост,

Вада бетон яго палошча,

Гамоняць ліпы. Ў поўны рост

Дамы ўздымаюцца ля плошчы.

1954 г.


1954

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан