epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«О, Радзіма мая, ты пачуеш мяне...»

О, Радзіма мая, ты пачуеш мяне,

Мусіць, толькі тады, як я вочы заплюшчу...

Будуць вершы мае і гучаць і звінець,

Улівацца у шум Белавежскае пушчы.

Бліснуць словы маланкай скрозь поцемкі хмар,

Імглу ліпкую іх сваім жарам прарэжуць,

Загарацца яны ўсе вясёлкамі мар —

І на сэрцы пральюцца, як дожджык той свежы.

1971 г.


1971

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан