epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«О, не баюся я жыцця...»

О, не баюся я жыцця,

не будзе страшна мне ніколі,

Я столькі вынесла бяды

і зведала так многа болю,

Што не баюся я цяпер

глядзець і смерці ў злыя вочы,

Хоць ведаю — ідзе яна

і скора сэрца мне здрузгоча.

Які магутны чалавек!

Як многа вынесці ён можа...

Тут толькі перайсці рубеж,

а там — нішто не пераможа!

1965 г.


1965

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан