epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Паверыць у народ

Узважыць гора ўсёй зямлі —

І моц працоўнага народа,

Яго імкненне да свабоды,

К якой шлях людзі не знайшлі.

Паход да шчасця ўзначаліць,

Паверыць ў розум тых людзей,

Якіх ад веку «быдлам» звалі,

Якіх гняцілі, гвалтавалі,

Каб абдзіраць іх мог зладзей.

А Ленін іх падняў з зямлі,

Іх вочы скіраваў да сонца —

І людзі рукі ўкруг сплялі,

За Леніным у бой пайшлі —

Бо ён быў праўды абаронцам.

І ён іх вывеў на шляхі,

Дзе шчасцю будучнасць адкрыта,

Дзе поле вольнае пад жыта

Жыцця аралі лемяхі,

Дзе моц вялікая гудзіць,

Зваліўшы ўладу ліхадзеяў,

Дзе стаў народ свой лёс тварыць

Дзівосных замыслаў падзеі.

А праўда Леніна ўвесь свет

Надзеяй шчасця акрыліла...

Народы вераць ў нашу сілу —

У ззянне казачных пабед.

1970 г.


1970

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан