epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Песня

Я хачу, каб песня пранікала ў сэрцы,

Як прамень у вокны, калі з хмар прарвецца,

Каб яна нязменна у людзей будзіла

Радасць існавання і натхнення сілу.

Каб, пачуўшы песню, ўспыхнуўшы ўдалі,

Людзі галасамі яе падхаплялі,

Як душы гучанне, быццам мар узлёты,

Што наяве льюцца, што снуюцца ўпотай...

Я хачу, каб песня налівала грудзі

Сілай, што на справы ўзнёслыя нас будзіць,

Што прыносіць шчасце масам — не адзінцы,

Шчасце, што не ўлежыць, як манета ў

скрынцы.

1965 г.


1946

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан