epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Плыву у сне на светлай, мяккай хвалі...»

Плыву у сне на светлай, мяккай хвалі

Куды плыву? Не ведаю куды...

Знаёмы явар запрашае ў далі

І хаты, і расцвіўшыя сады...

Мая Радзіма, я цябе шукаю

У гэтым лёгкім, летуценным сне,

Бярозы там мяне прывецяць маем,

Сто лет зязюля пакукуе мне...

І неба роднае мне гляне ў вочы,

І песню з поля вецер данясе,

Убачу край у сённяшняй красе,

Які заўсёды сэрца бачыць хоча,

1960 г.


1960

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан