epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Помніш? Музыкі да нас даляталі гукі...»

Помніш? Музыкі да нас даляталі гукі,

Шалясцеў пяшчотліва каля ног прыбой,

І без слоў спляліся ў нас самі нашы рукі,

І ты ціха мне шапнуў: «Добра мне з табой!»

 

Потым лёс цябе удаль з гор тваіх закінуў.

Ды сустрэчу нашу мы ўспомнілі не раз,

Грэла сэрца нам цяпло гэтых успамінаў...

Ды — дзяліла нас жыццё, не спытаўшы нас.

 

Хоць праз далі мы з табой і сягоння дружым,

Час прайшоў — і змены ён, дружа мой,

прынёс...

Нараканнем познім далі не асмужым.

І — пішу апошні раз...

Ну, не трэба слёз!

1948


1948

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйла К. ...Коціцца рэха: Вершы, паэма, лісты / Уклад. і прадмова Д.Чаркасавай.- Мн.: Маст. літ., 1993. - 287 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан