epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Пракласці у навуцы след...»

«Пракласці у навуцы след

Свой, новы, мы з табой павінны!..»

Ідуць ва універсітэт

Два негры: хлопец і дзяўчына.

 

Ідуць, як цёмных пальмы дзве,

Асмужаныя сонцам ясным:

Той, хто у горы век жыве,

Аб шчасці ўмее марыць страсна!

 

Яны ідуць, каб права мець

На мары, на жывое слова.

Каб долю новую сустрэць,—

Яны на бой, на смерць гатовы!

 

У цемрашалаў белы твар

І чорныя, як сажа, душы,

А толькі ясных гэтых мар

Яны ніколі не задушаць.

 

Жыве народ, ідзе народ,

Народ пачаў за сілу брацца.

Як тут расістам ні старацца,

А не стрымаць ім веснаход.

1962 г.


1962

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан