epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Пралеска

Шчэ сонца чуць-чуць прыгравае,

Снег гурбамі ў лесе ляжыць,

А сіняе вочка пралескі

Адважна на сонца глядзіць.

 

Чаго ж паспяшалася, кветка,

Хавайся ў зямлю ты глыбей.

У нас тут зіма йшчэ пануе

І сцюжай марозіць сваей.

1911


1911

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйла К. ...Коціцца рэха: Вершы, паэма, лісты / Уклад. і прадмова Д.Чаркасавай.- Мн.: Маст. літ., 1993. - 287 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан